Літоўка…
Вакол Літоўкі безліч баек
І фестыфаляў чарада.
Чароўны дух у гэтым краі
І жывадаўчая вада.
Сюды заўжды цягнула творцаў –
Ішлі як здані на Парнас:
Марына Ўладзі і Высоцкі
Каханнем бавілі тут час.
Той час і сёння нас кранае,
І дорыць творчы крэатыў,
Старонкі памяці гартае
Пад лёгкі бардаўскі матыў.
З крыніцы часу льецца творчасць,
А еднасць крочыць праз вякі.
І уздымаюць у сэрцах годнасць
Нам хвалі Нёмана – ракі.
Тут душы прашчураў лунаюць
І закранаюць нас крылом,
А песні птушкай узлятаюць
І сэрцы поўняцца святлом.
Тут адчуваюць нашы дзеці,
Вытокі шчырае любві,
Няма нічога ў Сусвеце
Бліжэй радзімае зямлі.
Тут нашых прашчураў магілы,
Сядзібы, вёскі, гарады.
Зямля, дзе чэрпаем мы сілы,
І абярэг пад час бяды.
Зямля, палітая крывёю
І потам дзедаў і бацькоў,
Нам без цябе няма спакою,
Ты нам надзея і любоў…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию