Летняя золь. І дажджы над краінай…
***
Летняя золь. І дажджы над краінай.
Ціхая, сумная музыка дня.
Дзесьці далёка, дзе явар з калінай,
Зрэдку мяне ўспамінае радня.
Цёплая золь. Прываротнае зелле
Не, не прывабіць любоў да мяне.
Нібы з чужога вяселля пахмелле,
Хмарная золь у маёй старане.
Тут і паіць мне паэзію сокам
Купкі бяроз, што растуць на гары.
Золь і дажджы. І уздыхам глыбокім
З музыкай дня пра жыццё гавары…
14. 06. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию