І паклон вечаровы глыбокі…
***
І паклон вечаровы глыбокі
Аддаваць вераснёвай зары,
І глядзець на свой шлях адзінокі
Ў пазалоце асенняй пары.
І маліцца, хоць не адмаліцца
Ні ад страты бярозай лісця,
Ні ад высахлай недзе крыніцы,
Што паіла пачатак жыцця.
І журыцца, глядзець на аблокі,
Што нібыта ў дзяцінства плывуць,
Дзе цяперашняй скрухі вытокі
Веснавымі крыніцамі б’юць.
08. 09. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'І паклон вечаровы глыбокі…'
Юрый Мазалевіч
08.09.2026 - 09:55Дзякуем за шчырыя і чулыя разважанні….
Юрий Боровицкий
08.09.2026 - 11:09Вам вялікі дзякуй! Хто я такі? А вы ў касцюме ды пры гальштуку! Можа, начальнік які?