Хатоўка

Хатоўка Хатоўка,
Навошта так лоўка
Ты стала мясцінай маёй?

Прыбавіла працы,
Што не разабрацца,
Украла мяне з Дзераўной.

Хатоўка Хатоўка,
Скажы мне, сяброўка,
Няўжо цяпер будзеш маёй?

Змяшала мне планы,
Я зачараваны,
Нязвыклай тваёй цішынёй!

Хатоўка Хатоўка,
Ты мне не залоўка,
Нам побач з табою ісці.

Не трэба журыцца,
Бо сонца садзіцца,
Каб заўтра ізноў узысці…

Хатоўка Хатоўка,
Яшчэ не готоў я
Панурую восень страчаць.

Нам трэба прысесці,
І справы, і песні
На заўтра свае намячаць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай