Дзе цябе шаціла?

Сам я не надта люблю, калі вершы
Цалкам пра будні, як дзённік празаіка.
Бачыў у гэтым я крышачку фальшы,
Што так спрашчае паэзій мазаіку.

Ну і, канечне, мяне не пыталі:
“Як ты там, родненькі, як ты Шацілісан?”
Сам я тады распішу вам дэталі,
Дзе я згубіўся і дзе мы насіліся.

Дзе нас насіла і дзе наша сіла?
Стаў я шукаць і так стаў супрацоўнікам ‒
Кепка атрада кайданам мне села,
Навык раскрыць я хацеў парасончыкам.

Толькі раскрыліся раны старыя:
“Ты не гатовы для аўдыторыі!”
Праца з людзьмі для мяне ‒ істэрыя;
Больш не хачу я быць гуманітарыем!

Творчасць стагніруе, я тут іржою
Цалкам пакрыюся, ды і ў нянавісці
Талент не ўскрыць і не выпіць Баржомі.
Соплі сатры, бо нам трэба ў фінал ісці!

Жах саступіў неяк месца для думак:
Трэба ў запас мне засвоіць бы навыкі,
Каб не як зараз, а ўсюды як дома…
Вершы пішу, а ў астатнім стаў невукам!

Перца на ночы-вароне б’е дзюба ‒
Ранак ратуе мяне з гэтай роспачы.
Я свой апошні сняданак дадзябаў
І палюбіў гэты пост, на ім стоячы.

Так зразумеў я ‒ ступлюся на граблі,
Сум настальгіі мацнейшы за лёгіку.
І выхаванцы мне кажуць: “Вы зграбны!
Будзем чакаць у наступным мы лецейку!”

Едзем мы з сябрам у горад пад фільмы,
Кветкі палёў магілёўскіх вітаючы…
“Не! Не яно, бо мы толькі ў Падвілле”.
Эх, цалаваў бы цяпер нашы далечы!

Родненькі парк Магілёўскі нарэшце ‒
Зблытаць ні з чым не змагу Падміколле!
З сябрам прайшліся. “Сярэду на рэчцы
Хутка адзначым, бывай!” ‒ Папярдоліў.

Як дапярдоліў да сцен інтэрнатных,
Дзіўна адчуўся, нібы не ў гуморы я.
Вось парадокс ‒ тут і Нолан не здатны ‒
Мігам здаюцца два тыдні гумовыя.

Раніцай плюнуў на ўсё і, аднёсшы
Докі куды мне патрэбна для новае
Працы, адправіў я сябру дэпешу:
“Рухацца мушу”, ‒ і з’ехаў да дому я.

Мама сустрэла, паесці накрылі…
Заўтра ‒ званочак трывожны начальніцы:
“Тое і сёе, у неба ўздымай свае крылы,
Мігам сюды, ці пачне хто скандаліцца”.

Гутаркі-дзве ‒ і канфлікт закапаны,
Хоць і настрой сапсаваны на цэлыя
Дні. Вось паеду ў вёску па плане…
Нервавы храм умацую я цэгламі.

Час ‒ як пярэварацень ‒ слімаком і
Хуткім гепардам бязлітасна лётае.
Лёдам застынь, не гарляным ты комам!
Ехаць пара, развітацца не лёгка мне…

Вёска ўсё меней, маркота ўсё болей
Горла сціскае. Яшчэ б нам дзве тыдніцы…
Некалькі дат каляндарных праскроліў
Дома ля мамы. На жаль, дзень не спыніцца.

Зноўку збіраю валізкі я нашы ‒
Кліча жаданне нажыцца, нажыўшыся
Гэтым жыццём, яго смаку зазнаўшы!
Выйдзі ў свет, але з мехам нажоў шаці!

Так і шаціўся Шаціла як дэрвіш.
Заўтра чакае зусім невядомае…
Гэта папера запомніць мой чэрвень,
Стане ў ліпні палатачным домам мне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай