Дрэнны настрой
Горад гучыць у міноры,
Ноты імкнуцца ўніз.
Здаецца іграе хворы
Троху глухі габаіст.
Быццам не разумее
Марны нотны аркуш.
Цісне ды дзьме, як умее,
Пнецца, але не дуж.
А можа гэта я сёння
Вельмі дрэнны слухач –
Выйшла без парасона
Пад хмарнае неба, прабач,
Горад, мяне за гэта –
Я не люблю габой,
Чую яго менуэты,
Але настрой не той.
Нотны аркуш згамтАны –
Нічога не прачытаць.
Ці інструмент зламАны –
Як на такім іграць.
Гукі ўніз імкнуцца –
Хворы, фальшывы лад .
Вушы, баюся, парвуцца –
Дадому бягу назад.
Горад канцэрт з габоям
Сёння сыграе адзін,
Пад коўдраю з галавою
Трэба мне пару гадзін.
13.03.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Дрэнны настрой'
Татьяна Богданович
13.03.2024 - 15:13Цудоўна перадалі свой настрой, дзякуй!
Елена Завадская
13.03.2024 - 16:35Дзякуй за адзнаку, ўжо настрой лепей.