Дождж ідзе. І праходзіць жыццё…

***
Дождж ідзе. І праходзіць жыццё.
Пралятае чарговае лета.
І такое ў душы пачуццё,
Што галоўная песня прапета.

А з прапетаю песняй як жыць?
Даражыць хіба летам чарговым?
Ці наступную восень любіць
І натхняцца на новае – новым?

29 – 30. 07. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай