Абяцаюць дождж і навальніцу…
***
Абяцаюць дождж і навальніцу.
Будуць зноў грымоты бушаваць,
Высякаць агністую зарніцу,
Елкі векапомныя ламаць.
Абяцаюць… Толькі я не веру
Абяцанкам, сённяшняму дню
І гатую сам сабе вячэру
На цяпле сардэчнага агню.
А калі стамлюся ад грымотаў
І агонь у сэрцы патушу,
Хай смяюцца, хай плююць мне потым
У маю празрыстую душу.
18. 07. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию