Зімовы лес
Зімовы лес. У белае ялінкі
Нявестамі апрануты стаяць.
Завеяны звярыныя сцяжынкі –
Чуць бачным ланцужком ляжаць.
Заблыталась у верхавінах сонца,
Ліхтарыкам трымціць паміж сукоў,
Зшукаўшы невялічкае аконца,
Бліснула у вочы жоўтым маяком.
Гуляючы яскравенькі праменьчык
Ласкава абдымаць цябе пачаў,
І заблішчэлі зорныя агеньчыкі
Пажарам у гарэзлівых вачах.
Мяне абдала прамяністым светлам:
Тваёй усмешкі іскраметны жар
У зімовым лесе пацалункам лета
Мне быў пасланы, як цудоўны дар.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию