Не спазніцца

Гады імкліва, хутка пралятаюць,
Спяшаюцца, нам дабаўляюць ўзрост.
Круглыя лічбы дзесяткі раўняць.
Не выпадкова множыцца іх кошт.
Спяшаемся жыццю стварыць умовы,
каб іншым дараваць душы цяпло.
І каб нікога не абразіць кепскім словам,
і не спазніцца, каб ствараць дабро.
Дапамагчы камусьць патрэбай у парадзе.
Паспець бязгрэшна і кахаць і жыць,
Каб навучыцца дараваці радасць.
І не спазніцца шчасце раздзяліць.
І не спазніцца выправіць памылкі,
і навучыцца прабачэння папрасіць.
Так ціха, ветліва стрымаць ухмылку,
калі і крыўда колкая гучыць.
Мы разумеем, што падлік гадоў спыніцца.
Часцей да Бога думкамі зварот.
Зрабіць бы ўсё, каб не спазніцца,
каб Чалавекам быць, а не наадварот.
Пераклад. Автор стихов на русском, Лариса Гапеева ” Не опоздать бы”


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай