Ленінскаму раёну
Любімы Ленінскі раён,
Я тут жыву, я тут працую.
І кожным летам і вясной
Птушыны звонкі шчэбет чую.
У парку Лошыцкім гуляць
Душы- адно задавальненне.
Ад “Камунаркі” частаваць
Цукеркай госця- на здзіўленне.
“Паўлінку” любую глядзець
У Купалаўскім- вось асалода.
Чакае рэчка Свіслач тут
Цябе любой парою года.
Ліцэі, школы і сады,
Цырульні, крамы і аптэкі..
Тут лёгка можна шлях знайсці
Да ведаў- праз бібліятэкі.
Шчаслівых зычу я людзей
І сотні год суіснавання!
Каб кожны- кожны твой жыхар
К табе спяшаўся на спатканне!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
5 рецензий к 'Ленінскаму раёну'
Людмила Богданова
20.04.2026 - 18:12Спасибо, Ольга, за Ваше стихотворение. Пусть наш любимый Ленинский район процветает и с годами становится только краше!
Ольга
20.04.2026 - 23:37Дзякуй вялікі за ваш водгук! Вельмі прыемная зваротная сувязь!🤗
Владимир Стасюк
20.04.2026 - 19:25Верш вельмi спадабаўся. Але ж “спящацца да кагосьцi” (напр. “спяшаюся да сябра”). Таму прапаную наступны варыянт апошняй страфы:
Шчаслiвых зычу я людзей
I сотнi год суiснавання,
Здзяйснення мараў i надзей,
Прыемных радасных спатканняў!
Ольга а
20.04.2026 - 23:35Дазвольце з вамі не згадзіцца
Можа я штосьці не разцмею, але гэта аўтарскае пажаданне, каб кожны чалавек, каторы лічыць гэта месца родным, спяшаўся менавіца сустрэцца з гэтай мясцінай, на спатканне
Ольга Макаревич
20.04.2026 - 23:43Вялікі Вам дзякуй, што звярулі ўвагу на мой верш. І вяліуі дзякуй за заўвагі!!!! Буду ўлічваць свае памылкі!🤗