Зімняе сонца садзіцца за ельнік…
***
Зімняе сонца садзіцца за ельнік.
Вось і аўторак амаль праляцеў.
Ельнік засыпаны белым, як мельнік.
Зімняе сонца блішчыць паміж дрэў.
Будучых “класікаў” трохі чытаю…
Не, не Авідзій той “класік”, гаўно!
Гэткіх амбіцый не меў і не маю.
Льецца чырвонага сонца віно…
Брэшуць на вуліцы нашай сабакі.
Брэша той “класік” пра Мінск і Бейрут…
Сонца садзіцца. Чырвоныя макі:
Промні кладуцца над ельнікам тут…
Зімняе сонца за ельнік садзіцца.
Вось і аўторак пражыты амаль.
Што будзе сонцу за ельнікам сніцца?
Можа, чырвонага неба эмаль?..
03. 02. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию