ЖНІВО…

Залатое поле хвалямі гайдае,
Нібы гэта — мора, спелых каласоў..
І ласкавы ветрык думкі павявае,
Шэптамі крынічных, чыстых галасоў..

Пахне хлебам зранку, мёдам і травою,
Водар лета льецца, п’янкі нібы квас..
Зіхаціць-жыве над роднаю зямлёю
Голас продкаў вольны праз стагоддзяў час..

У далонях лета — цёплыя зярняты,
Што збіралі нашы дзеды і бацькі..
Кожны колас, быццам, лёсам едным святы,
Кожны дзень вітае — дар з нябёс важкі..

Каласы шапочуць, граюць нібы хвалі,
Як далоні з глебы цягнуцца ўгару..
І душа спявае, як яна спявала —
Маці мне калісці ў першую вясну..

Серп бліскучы ззяе, сонейкам іскрыцца,
Жнея песню лета зноў сваю пяе..
І ляціць яна — чароўнай белай птушкай,
Лёсам над палямі неабсяжнымі плыве..

Беларусь мая, спрадвек твае прасторы
Поўняць сэрца шчодра светлаю тугой..
І шуміць, шуміць, шуміць жытнёе мора,
Песняй хлеба вечнай — мовай залатой…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай