Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

За белаю фіранкай

Your page rank:

***
У памяці, за белаю фіранкай
Жыве ,пакінутая часам там,
Мая бабуля, на нагах ад ранку-
Гадуе агарод і нешта вяжа нам.
Усмешка мягкая ды валасы сівыя,
ПрыхОваныя сціпла- не для ўсіх.
Ў вачах праменьчыкі малыя-
Аскепкі неба заблукалі ў іх.
Жыве адна ў спраўнай хаце-
Блакітным колерам сцяна.
Падушкі вышываныя, палаці
Агонь ў печЫ прымушаны, адна,
А ложкі тры кагось чакаюць-
Нявестку, сына, ўнукаў, ды хутчэй
Ўсіх адразу, яны гэта знаюць,
Але не едуць безліч дзён-начэй.
Гэтак й жыве, гады гартае,
Піша лісты ды вяжа доўгі час.
Не дачакаецца, дакладна знаю,
Дзеда з вайны, а потым й нас.

21.10.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *