ПРАМЕНЬ…
Прамень кранае на світанні —
слязой з нябёс у сэрца плынь..
І сонца першае каханне,
абудзiць зноў вясны святынь..
Ах, як тут лёгка, як тут свежа!
Як песняй поўняцца палі!
І вецер абдымае нежна,
бо мы — браты сваёй зямлі..
Галіны дрэў, як дзiўны хор,
спяваюць гімн аб новых днях..
І сонца залаты узор
малюе кветкi па лугах..
І першы дых паветра чысты,
кране таемную струну —
душа i сэрца птушкай белай
iмкнуцца разам у вышыню..
Жаўрук уздымае спеў свой звонкі —
ён кліча неба, кветак сінь..
Усё жыве, ўсё прагне волі —
ад дрэў да шэпту родных крынь..
Плывуць аблокi рушникамi
i сонца водбліск п’е рака..
Вясна — таемны міг натхнення —
зноў зiхацiць пяро ў руках!
Прамень кранае на світанні —
слязой з нябёс у сэрца плынь,
чароўнай зоркай Беларусi —
зямлi людзей, зямлi святынь…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'ПРАМЕНЬ…'
Светлана Ковалёва
21.04.2026 - 17:08Дзякуй. Прачытала некалькі разоў . Спадабаўся верш
Алексей Абазовский
23.04.2026 - 23:42Вялікі дзякуй, да майго сораму на роднай мове не заўсёды ўдаецца выказаць усю палітру пачуццяў (слоўнікавы запас замалы, я над гэтым працую
..
Владимир Стасюк
24.04.2026 - 00:17Вельмi пазiтыўны i натхняльны атрымаўся верш!
Тут пранiкнёна жаўранак спявае,
Даносiць пэўны травеньскi пасыл,
Салоўка ў ноту кожную трапляе,
I сонца ззяе ў пацерках расы…
(старанна падрыхтаваная iмправiзацыя)
Алексей Абазовский
25.04.2026 - 10:15Дзякую, Валодзя! Заўсёды рады цябе пачуць і чытаць..
Вясна прыйшла малітвай чыстай,
I хвалі сонца граюць між лугоў..
Гарыць над полем золатам іскрыстым
Птушыны хор на сотні галасоў..
Любоў тут вее..
Прыгадаю вольнасць,
Што шчырай песняй славіць новы дзень..
Ад крылаў жаўрука — нябёс бясконнасць,
А ў кожным спеве — сонечны прамень…
Старанна падрыхтаваная iмправiзацыя