У лужах бясснежнага снежня…

***
У лужах бясснежнага снежня
Люструецца зімняе неба
І хмары глядзяць так драпежна,
Як быццам у снежні так трэба.

Праносяцца хмары, знікаюць,
На момант выглядвае сонца,
І лужы зімовыя ззяюць,
Як твар загарэлы японца.

Люструецца сонца – у лужах.
Ідзеш, абмінаючы сонца…
Ці зможа ўсё ж снежань адужаць
Цяпло, што ліецца бясконца?

У лужах бясснежнага снежня
Люструецца восень драпежна.

12. 12. 2025 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай