Дні стаялі . . .

Дні стаялі пустэчу агаліўшы
Ночы з картай сноў неўсвядомленых явай
Я прачнуўся як век пражыўшы
і іду па зялёным шматтраўі

А паветра нібы застылы крык
Нібы нарадзілася ад кахання чыстае рэха
Вось яно шчасце побач глядзі
А чаму ж на сэрцы гарчыць
Ці то ад слёз ці то ад дзікага смеху


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай