Спатканне…
Світанкам дня згараюць ночы,
Змярканнем ноч закрые дзень.
Прыкрые вечар сонцу вочы
І непамернай стане цень.
Світанак ціха з засцярогай
Начныя хвалі ўскалыхне.
І замаячыць над парогам
Святлом у ранішнім акне.
Чаргова ходзяць на спатканне:
Змярканне, ноч, світанак, дзень.
Жыццё вядзе чарадаванне,
Стварае еднасці пляцень…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию