Спадарожнiкi жыцця

Пакуль жывем i верым у цуды,
Пакуль “агонь душы” не згасне у забыццi,
Каханне, Вера i Надзея будуць
Нас весцi крок за крокам па жыццi.
Каханне -гэта цуд i таямнiца,
Што азарае наш жыццевы шлях.
Гарыць у душы цiкавая iскрыца
I мы яе трымаем у руках.
А Вера-гэта моцная апора,
Што не дазволiць згiнуць у бядзе,
Яна суцешыць у хвiлiну гора,
Вядзе наперад, па жыццi вядзе.
Надзея- гэта промень у цемры,
Агонь, што нельга патушыць
Яна жыве у кожным сэрцы
I нам усiм дапамагае жыць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай