Калі ад трывогі не спіцца…

***
Калі ад трывогі не спіцца
І жальба сціскае душу,
Баюся я не паўтарыцца
І новыя вершы пішу.

За вокнамі брэша сабака,
Гараць і маўчаць ліхтары.
Баюся ўжо больш не заплакаць
Да самай апошняй пары.

Ні пець, ні кахаць не баюся,
Ні нават прызнаным не жыць.
Начы на цябе я малюся –
Баюся цябе разлюбіць…

21. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай