Самы лепшы раён Беларусі!

Самы лепшы раён Беларусі.
Самы лепшы на ўсёй Зямлі
Я табою заўжды ганаруся,
Мае корні тут прараслі.

Самы лепшы раён Беларусі,
Зямля, дзе пачаўся мой лёс,
Зямля, дзе спартсменаў рыхтую.
Дзе першы поспех іх узнёс.

Самы лепшы раён Беларусі,
Тут нарадзілася шмат гульцоў.
Тут сталі на шлях да Алімпа,
Дамаросаў, Капаева, Стральцоў.

Самы лепшы раён Беларусі,
Ты сябруеш са спортам заўжды.
Ты душэўна сустрэў “Вытокі”,
Бокс, футбол, дзюдо-на гады.

Самы лепшы раён Беларусі,
Ты “войскам дзядзькі Васі” даў старт.
Ты дэсант узнёс да нябёсаў,
“Ніхто акрамя нас”- эліце фарт.

Самы лепшы раён Беларусі.
Ты народных традыцый аплот,
Ты праводзіш гусей забегі,
Каб весяліўся народ.

Самы ўсходні раён Беларусі,
Цябе на хвалях Жадунька нясе.
Цябе майстры пяра ўспяваюць,
Вершы склалі аб тваёй красе.

Самы лепшы раён Беларусі,
Касцюкоўшчына – родны край!
Касцюкоўшчына – малая Радзіма,
Ты заўсёды квітней як май!

Самы лепшы раён Беларусі,
Ты прыгожы сваёй красою,
І як бы мой, не склаўся лёс,
Касцюкоўшчына, заўжды са мрою!


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай