Натхненне

Стаміўшыся ад таксічнага інтэрнэт-соцыуму,

Я выбіраюся на свежае паветра, насустрач добраму.

Хачу прагуляцца са старымі сябрамі,

Ці паехаць у вёску з бацькамі.

Можа прыйдзе нарэшце натхненне…

Яго лёгка пачуць – пачнецца вольнае падзенне,

І ты раптоўна пачнеш пісаць і пісаць няспынна,

Ноччу і днём, праз сон і смагу, калі застане дзіўная сіла.

Радкі нараджаюцца праз боль і пакуты,

Кожнае слова – водгук з жыцця, усе радасці і смуты.

Што бачу і адчуваю, крэмзаю крывёю на сэрцы.

І калі ведаю, што нешта пакіну пасля сябе – не баюся і смерці.

Я хачу ствараць сусветы, дайце мне ручку і паперу!

Хачу пісаць на роднай мове, каб на ёй больш гаварылі, чыталі і пелі!

Я жадаю і буду дапамагаць развіваць літаратуры квітненне.

Толькі прашу, не пакідай мяне натхненне.

30 ліпеня 2024


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай