У зале пэрыядычных выданьняў (Санэт)

Прыемна творчасьцю займацца,
Калi да рыфмаў цяга ёсьць,
Гартаць часопiс “Маладосьць”,
“Лiтаратуру i мастацтва”

Ва ўтульнай, паўпустой чыталцы…
Схаджу ў буфэт, каб зьесьцi штось,
Бо нейкая на сэрцы млосьць
Крыху перашкаджае працы.

Пад новай вокладкаю “Нёман”,
Бадай што кожнаму знаёмы,
Натхненьне дасьць для вершаваньня,

I напiшу з замiлаваньнем
Пра сенажацi i лугi,
Куток, з маленства дарагi.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай