Ляці!

Вяровак віць з цябе не стану.
Як крылы маеш, то ляці.
Была з табой я без падману,
Як не была ні з кім у жыцці.

Бяскрылай мне і дома добра.
Табе ж патрэбны ўвесь сусвет.
Зляціш аднойчы ўсё роўна.
Давай паскорым твой адлёт!

Пры расставанні не заплачу,
Бо ты маіх баішся слёз.
Перахрышчу цябе я на ўдачу,
Са шкадаваннем гледзячы ўслед.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай