Гронкі каліны аблепіць…

***
Гронкі каліны аблепіць
Лютаўскі мяккі сняжок.
Беллю мне вочы аслепіць,
Чырванню гронак – мой зрок.

Вецер рване, і злятае
Мокры сняжок на зямлю.
Люты, здаецца, не знае,
Як яго моцна люблю.

Ён мяне любіць таксама
Вернай сваёю душой.
Мне ён не здрадзіць ні грана
Нават з калінай зімой.

Гронкі каліны калыша
Лютаўскі ветрык у сне,
Нешта картавіць, і ціша –
Зноў у зімовым акне.

05. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай