Гаротніца блыха

Узлезла нейк рухавая блыха
Захару дзеду праз каўнер пад шапку.
Прысмак шукала, можа нават жаніха
Ці проста каб пагрэць зімою лапку.

Дагэтуль з тыдзень гасцявала на сабаку.
У звера лютага была нібы ў няволі:
Той шэльму грыз, вось і пакінула кусаку,
Пайшла шукаць сабе шчаслівай долі.

А зараз яна ў футры цёплым, мяккім
Адчула, што ўжо можна не баяцца.
І не пашкодзіла б на выпадак усялякі
Агледзецца вакол, падсілкавацца.

Хоць там і цемень вочы засцілае,
Блысе не страшная такая перашкода.
Затое быццам бы ніхто не пагражае,
Заўсёды цёпла і выдатная пагода.

Наперад-узад пасоўвалася крыху
Ды дапякло яе бурчанне ў брушку.
Нацэлілася і, набраўшысь духу,
Угрызлась дзеду ў самую макушку.

Заенчыў той, зняў шапку.. і часацца.
Блыха глядзіць – жахлівая карціна:
На гладкай лысіне яна, а ў чым хавацца?
Хоць бы адна расла ды валасіна!

Мароз пачаў шчыпаць яе за бокі
І сонца слепіць вочы неяк здрадна.
На лысай галаве прастор шырокі,
А вецер дзьме раз’юшаны няшчадна.

Схапілася за плеш што мае сілы,
Ды паслізнулася пярэдняя нага..
У гурбу снегу, гэтак дзе няміла
Завея скінула яе – якая ж там вага.

Мараль у гэтым відавочна і для блых,
Адзначым сцісла шчэ разок: для тых,
Хто нажываецца за кошт чужое працы,
Нямае месца лепш, чым на сабачай срацы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай