Зімовая казка
Спыніся и азірніся,
Якое цуда вакол!
Ліхтарыкі светлыя знічак
Уначы асвятляюць дол.
Стаяць снегавыя гурбы,
Што горы пад дываном.
І, як дыяменты, кружаць
Сняжынкі за ўтульным акном.
Зімовая мілая казка,
Чароўныя дрэвы ў сне,
Галіны вярбы, быццам пасмы,
Палошчуцца ў стылай вадзе.
Карункавы роспіс на шыбах
І нейкі магічны свет,
Зноў цуда чакаем, і прыйдзе
Год Новы па наш запавет.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Зімовая казка'
Жанна Улахович
17.12.2023 - 20:46Ужо хутка, хутка прыйдзе Новы год… час бяжыць…
Дзякуй за цудоўны настрой і прыгожы верш, Таццяна!
Татьяна Богданович
18.12.2023 - 23:24Дзякуй і Вам, Жанна, за добрыя словы! Які Вы прыемны чытач!)