Дарога праз восень
У кошыку шчыльна апяты
Ляжаць,
А вузкая сцежка бяжыць.
Па ёй мы з табою дахаты
Ідзем.
Кажаш ты: “Задажджыць.”
Я згодна ківаю, лагодна
На нізкае неба гляджу.
Там хмары плывуць павольна,
Як доказ, што быць дажджу.
Клін доўгі птушыны над полем
Уводзіць чамусьці ў сум.
Шыбуем бясконцым раздоллем
Праз восені сціплы гламур:
На полі – высокае былле,
Пад клёнам – коўдра з лістоў,
А дуб-векавун сваё вецце
Ужо кінуць на вецер гатоў.
Мінаем лагчыну, узгорак,
Вітаем прыветна раку.
За ёй – нежылы падворак,
Бы прывід, на нашам шляху.
Абапал сцежкі – бярозы,
Арэшнік вакол малады.
Малыя сініцы-гарэзы
Снуюць у ім туды-сюды.
Змяняецца вузкая сцежка
На ладны гравійкі насціл.
І проста, і лёгка,
З табой нетаропка
Праз восень
Дарогай
Дадому
Ісці.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
09.10.2023 - 10:00Які цудоўны верш, Івета! Здаецца і я пабыла на прыродзе, вялікі дзякуй!