Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Кожны з нас, напэўна, марыць
Зноў вярнуцца ў першы клас.
На ўроку пагутарыць,
І “да дошкі” – у першы раз.

Хай ніводнае адзнакі
Не паставіць педагог,
Зноў адчуем тыя ж страхі –
Пачынаецца ўрок.

Школа, школа, назаўсёды
Ты пакінеш успамін,
Смех, прыяцелі, прыгоды,
Многа радасных хвілін.

Наша першае каханне
І спатканне ў першы раз,
А за ім – і раставанне
Не міне, канечне, нас.

Застанецца школа з намі,
Застанецца назаўжды.
І запомніцца сябрамі,
Дасць урокі на гады.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *