Завіруха белым морам…

Завіруха белым морам,
Як абрысам уся зямля.
Студзень моцны над прасторам,
Усюды снежная гульня.

Менск засыпала снягамі,
Як у маленстве, як раней.
Завіруха пад нагамі,
Ветразь сцюжы ўсё мацней.

І гудзяць марозна дрэвы,
Людзі сонныя стаяць.
І завея ноччу спевы
Моцна ладзіць, каб не спаць.

Студзень і лагодны вечар.
Сум маленства, моцны снег.
Кава, цёплая сустрэча.
Настальгія, лёгкі смех.

Завіруха белым морам,
Сцежкі быццам ручаі.
І мароз скаваў узорам
Цьмянай ноччу ліхтары.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай