Заўсёды

Якое цікавае слова “заўсёды”.
Няма ў ім, здаецца, ніякай свабоды.
Заўсёды з табой ці заўсёды адзін-
То колькі стагоддзяў ці колькі хвілін.
Казаў ты-з табою я назаўсёды.
А сам тут надоўга, з якое нагоды?
Няўжо табе хтось гэта гарантаваў.
Дакладна, ніхто вечнасць не абяцаў.
Але ты нібыта на Бога падобны,
Не пагаджаешся што смяротны.
Заўсёды кахаць, побач быць назаўжды-
Сур’ёзныя клятвы, схлусіў, што тады?
Ці пойдзеш ў бесконцасць ты сапраўды,
Каб спраўдзіць свае “назаўсёды”, “заўжды”.
Калі насамрэч ўпершыню было слова,
Не забывайся ні ў якіх умовах
На тое, што некалі абяцаў,
Не адмаўляйся калі словы даў.
Магчыма заўжды, не гэтак і доўга,
Якая каму невядома дарога.
Не простыя словы- заўсёды, заўжды.
Трымаць не збіраешся- лепш не кажы.

12.11.23


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай