Снег

Церусіў густы і дробны снег,
Абдымаў пяшчотна, цалаваўся,
На каўнер і плечы апускаўся,
Звешваўся уніз з высокіх стрэх.

Засцілаў абрусы па садах,
Закалыхваў дрэвы, нібы любы,
На шляхах складаўся ціха ў гурбы,
Зіхацеў на рэчцы берагах.

Дзе ні глянеш – чысціня снягоў,
Лёгкі подых свежага паветра.
І знікае сум з лагодным ветрам,
І душа збаўляецца грахоў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай