Гэта так прыгожа сабою быць
Гэта так прыгожа сабою быць,
Не хаваючы сябе за шырмай.
Вольна казаць аб тым,
Што кахаеш ці ненавідзіш.
Калі ўздумаецца, насіць берэткі
Ці танцаваць да ўпаду.
Плесці торбы з пацерак
Ці на сценах маляваць.
Пісаць доўгія паэмы
Ці фарбаваць вусны чорнай памадай.
Вязаць світары шыдэлкам
Ці плакаць пад меладрамы.
Аддаваць перавагу кнігам
Ці абляпіць халадзільнік магнітамі.
Загадваць жаданні на аднолькавыя лічбы.
Ці перачытваць лісты старыя.
Гэта так прыгожа сабою быць,
Сябе ад іншых не хаваючы.
Вольна казаць аб тым,
Што падабаецца ці не падабаецца.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать