Кахаць, заўжды кахаць
Кахаць, мусіць мусіў я,
Сэрца, устурбавана б’ецца,
У грудзі каваль выбіваў,
Імя тваё, у ім застанецца.
Шчасны момант адчуваў,
Молат стукаў па накавальні,
Ці ведаеш, так цябе кахаў,
У раптоўны час сучасны.
Казаць пяшчотна, ледзьве чутна,
Трапятліва здрыгаліся словы,
У галаве пераблытаўся дарэчна,
Маток прадзіва таемна.
Цудоўны цуд спазнаў,
Развязаўшы нітак павуцінне,
Адно ведаў, я цябе кахаў,
Бясконца было гэта імгненне.
Кахаць, адзін раз у жыцці,
Казалі глупствам неймаверным,
Ведаў той, калі б знаў,
То пачуцце, было сапраўдным.
Кахаць, заўжды кахаць,
Момант салодкага імгнення,
Песні звонкія спяваць,
У час глыбокага дачынення.
Трымаць руку тваю ля сэрца,
І крэпка крэпка цалаваць,
Адчуваць, як у грудзі б’ецца,
Душа мая, здольна кахаць.
Ні раз, ні два, а на заўжды,
Гісторыі лёс пісаўся,
Дзе мы с табой былі,
У садзе тым, які квітнеўся.
Шлях свой знайшлі,
Між таемных сцежак,
Вілася адна, і мы па ёй ішлі,
Сабраўшы валізку нашых думак.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию