Зарасла амерыканкай бульба…
***
Крытыку
Зарасла амерыканкай бульба…
Дзесь грыміць? А вось і дождж пайшоў…
Ласкава грыміць, зусім не гулка…
Лье пяшчота жнівеньскіх дажджоў…
Зноў грыміць дрыготка і глыбока…
Добра, што цыбульку пахаваў…
Бліснула маланка адзінока,
Нібы Бог мой сад пацалаваў…
Бульба зарасла амерыканкай…
Дзякуй Богу, выбраў агуркі…
Заўтра зноў на бульбу спазаранку
Прапалоць астатнія радкі…
10. 08. 2025 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию