Мора
Мора з адзнакай “пяць зорак” – для ўсіх:
Маленькіх, вялікіх, прыезжых, сваіх.
Убачыў мора – ад шчасця не памірай,
Ляжы на пляжы і загарай.
Мора мяняе адценне, настрой,
Вабіць любога, здзіўляе сабой:
Сёння ты мора бачыш статычным,
Заўтра – бурлівым, амаль істэрычным.
Хочаш – не хочаш, а зноўку прыедзеш,
Ад водару свежага тут разамлееш,
Размякнеш, забудзеш любое гора,
Скажаш: “Здарова, магутнае мора!”
***
P. S. У якасці ілюстрацыі выкарыстана карціна Аляксандра Аверына.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Oleg Sovothy
14.08.2026 - 12:39❤️