З прывітаннем!
Пацяклі ракой думкі звыклых хваль.
Нарадзіўся спеў – уваскрэсіў даль.
Вы, радкі мае, чарадзейныя,
На пазыку дням дабрадзейныя!
І скрыпіць пяро гучным голасам.
Душу падлячу добрым допісам.
Праглыну свае супярэчнасці,
Дараваць буду недарэчнасці.
07.06.2017
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию