Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мне б па травах духмяных прабегчы

Мне б па травах духмяных прабегчы,
Ранiцою расою ўмыцца.
На плячо тваё цiха прылегчы,
I на хвiлiнку пра ўсё забыцца.

Акунуцца ў азёры-вочы,
Што, як зоркi на небе ззяюць.
Ды купацца ў нiх ўдзень,i ўночы,
Ды слухаць, як птушкi спяваюць.

Але марам маiм не збыцца,
Не пачуць мне тых слоў гаючых.
Хоць бы ў сне ты мог мне прыснiцца,
Не было б тых хвiлiн балючых.

Як хацелася мне ў тым сне,
Да вуснаў тваiх дакрануцца.
I ,як у той незабыўнай вясне
У казку юнацтва вярнуцца.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *