З кім там раніца гаворыць…
***
З кім там раніца гаворыць?
Раніца маўчыць.
Электрычкі шум падорыць,
Зорачка мігціць.
Знаю, да мяне прыедзеш,
Можа, сёння днём,
Можа, заўтра па абедзе…
Можа, дажывём
Разам з сумнаю душою
Да тваіх вачэй?
Гэта цемра – не з табою! –
Восеньскіх начэй…
Шум далёкай электрычкі.
Зорачка мігціць.
Твае вочы, як крынічкі!
Піць бы іх ды піць!
04. 11. 2019 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'З кім там раніца гаворыць…'
Софья Судьина
16.03.2025 - 12:24Вельмі прыгожы верш. Дзякуй Вам.
Юрий Боровицкий
16.03.2025 - 19:18Гэта вам дзякуй!
Юлия Авина
16.03.2025 - 12:47Очень красиво, Юрий
Юрий Боровицкий
16.03.2025 - 19:18Спасибо! Я старался.