Астравы маёй памяці

Астравы маёй памяці зніклі ў бялявым тумане
І шматмерныя карты не могуць мне дапамагчы.
Пралятае падзея ў патоку і раптам знікае.
Патаемныя думкі палаюць у небе зары.

Адкрываюцца файлы, але ва ў свядомасці гаснуць
Завірухай у ночы з асоб паўзабытых даўно.
Колькі ведаў іх сумных і смешных, амаль дурнаватых.
Іх зацёртыя ў памяці лёсы, імёны, няўжо?

Ці забудзецца ўсё,
Не вярнуць іх ужо
Разумею.
Мае думкі ляцяць
Праз гады,
Ад мяне назаўжды.
Адлятаюць яны ад мяне
Праз адкрытыя
Дзверы,
Не дагнаць, зразумець,
Не вярнуць іх
Ніколі сюды.

Астравы маёй памяці ў свеце няскладных ілюзій
Прападаюць з бялесым туманам дарэмных надзей,
Кожны раз раствараюцца думкі ва ў казачным шлюзе,
Уздымаючы ў соннай свядомасці брудны мяцеж.

Як піраты бунтуюць у сне пасярод акіяна,
Карабель намагаюцца скрасці яны і амаль,
Намагаюць павесіць на рэі свайго капітана,
Агаляюць у ночы дарэмна дамаскую сталь.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай