За таго хлопца

Я хрышчона тваім блакітам,
Мы любоўю з табой спавіты,
І прызнанне мае адкрыта,
Мой любімы і родны край!
Тут азёры ільну разліты,
Тут мурожныя аксаміты,
Кожны трэці вайной забіты,
Не паспеў ён сказаць :” Бывай,
Край мой мілы і край мой родны!
Веру я – будзеш ты свабодным
Будзеш зноў ты для шчасця годным,
Зацвіцеш, калі прыйдзе май.”
Я павінна цаніць ўсё гэта
У раздоллі гуллівых кветак
Напісаць верш душой паэта,
За таго, што пакінуў край.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай