Першы клёкат бусла маладога…
***
Першы клёкат бусла маладога.
Больш нічога мне не гавары!
Я жыцця не ведаю другога,
Толькі гэту сцежачку з гары.
Прытулюся да сасны шчакою,
Бусла клёкат слухаю душой.
А жыццё маё плыве ракою.
Бусел, бусел, сэрца супакой!
Першы клёкат маладога бусла…
Па шчацэ маёй цячэ сляза
Ўжо не маладога беларуса,
І да сцежкі хіліцца лаза…
Трэцяга ліпеня 2019 г., Радашковічы
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию