Яму б у неба

Кожны крычыць: ” Павінна!”
А мне невыносны такі ланцуг,
Які здаўлівае горла, і штохвілінна
Маёй прасторы сціскаецца круг.
Вярніце шчаслівыя ўспаміны:
Родны горад, скаваны ў ільдзіны,
Восем цудоўных гадзін цішыні
І каляровыя воблакі ў вышыні…
Праўда, быццам выжакай, уецца,
Нехта зноўку крычыць: ” Трэба!”
І так гучна скуголіць, б’ецца
Сэрца ў клетцы: яму б у неба…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай