Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Настрой

Your page rank:

Лімоннай паласой згасае небасхіл,
Сышло за гарызонт, стаміўшыся, свяціла.
Уплывае ў ціхі вечар зорны карагод.
І поўня разам з ім аб ночы абвясціла.

Мелодыя гучыць чароўная здалёк,
Душа імкнецца ўвысь, агорнутая стомай.
І ў гэтым харастве мне мроіцца любоў
Й чакаю я цябе, мой мілы, незнаёмы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *