Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Не пакiдайце нашай мовы

Не пакiдайце нашай мовы,
Яе шануйце, вывучайце,
I родныя кажыце словы,
Пра родны кут не забывайце.

Бо наша мова , нiбы песня,
Нiбы ручэй яна гамонiць,
Ад радасцi ў грудзях цесна,
I шанаваць яе нас молiць.

Вы кiньце вокам на палеткi:
Сiнь лёну, прыгажосць валошкi,
Навокал лугавыя кветкi
Зiхцяць у травах, нiбы брошкi.

Шумяць тут лiпы i таполi,
На нiве жыта каласiцца,
Пяе народ аб роднай долi,
Сваёй Радзiмай ганарыцца.

Не забывайце мовы ролнай,
Пакуль ёсць мова, ёсць i мы.
Ты, Беларусь, квiтней, свабоднай,
Без мовы чалавек нямы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *