Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ХАЙ НЕ ПАЎТАРЫЦЦА.

Your page rank:

Навокал каласіцца жыта,
Сінее родны васілёк.
Кошыкі з суніцамі прыкрыўшы,
Малеча ягады нясе здалёк.
Стаю і ўспамін находзіць,
Пах поту,спёка і пясок.
Усмешкі,слёзы не праходзяць,
Сінее ягадны лясок.
Суніцы жменямі збіралі,
Хто на каленях,хто пластом-
Салдаты пасля бою спачывалі,
Лежачы ў цені пад кустом.
Цяпер няма бяроз,нястала лесу,
Няма суніц,маліннік перарос.
Усё на свеце можна перажыць,
Адбудаваць,залячыць раны.
Але вайну і паўшых не забыць,
Хаця ўжо не часта бачны ветэраны.
І жыта яшчэ будзе каласіцца,
І будуць спець суніцы ў ляску.
Хай толькі гром вайны не паўтарыцца,
Сынам і ўнукам шчэ на іх вяку.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *