Я вершы пішу ў перарывах між працы…
***
Я вершы пішу ў перарывах між працы,
Бо вершамі толькі душою жыву.
І я не чакаю ніякіх авацый
Ні ў снах маіх мройных і ні наяву.
Я вершы пішу, калі час ёсць, натхненне.
Для вока, для формы я іх не пішу.
У кожным з іх ёсць і насенне, і зерне,
У кожным сваю спавядаю душу.
Я мушу так жыць, каб нікому не шкодзіць,
Каб кожнага сэрцам абняць і любіць.
Таму і натхненне так часта прыходзіць.
А як без яго нам на свеце пражыць?
14. 09. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию