Я тут не жыву. Існую і працую…

***
Я тут не жыву. Існую і працую.
Дзе поле бяскрайняе? Дзе той прастор?
Здаецца, што сам выбраў долю такую
І сам сабе вынес такі прыгавор.

Ніхто сваю долю ніколі не знае.
Бяскрайні прастор тут не ўзніме душу…
Я тут не жыву. І душа не лятае,
А толькі глытае, глытае імжу…

Куды б ні ступіў, тут павалены дрэвы:
Ні справа, ні злева прастору няма.
Я тут не жыву, бо душы не да спеваў,
Калі тут залеву змяняе зіма.

Я тут не жыву… Дык пашлі мне, о, Божа,
Бяскрайняга поля свабоду, прастор…
І доля мая расквітнее і зможа
Душу акрыліць мне ў палёце да зор.

02. 11. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай