Я, кажуць, беларуска…
На сэрца небакраi –
Бясконцыя дажджы,
I сонейка схавалi,
Здаецца, назаўжды…
Але ж iльюць павольна
Струменьчыкi святла
Праз хмары думак-войнаў
Да мары, да дабра…
Я, кажуць, беларуска…
Не тое ж – гэты свет,
Якому цесна, вузка
У межах рас, планет?!
Свяцi, мой летуценнiк,
Льна кветачкай у вачах –
Знак Божага насення,
Душы Яго размах!
11.10.2022
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию