Я захапляюсь
Я захапляюсь тваёй прыгажосцю,
З кожным днём улюбляюся зноў!
І лічу, канешне, вялікай ту радасць,
Магчымасць зваць цябе: ” Родны дом”!
Хмары твае, як жывыя карціны,
Быццам на небе замак для мар.
Таму у жыцці і існуюць быліны,
Бо прыгажосць чаруе як дар.
Столькі мясцін ў табе што ўзрушаюць,
Не хопіць жыцця каб спазнаць усяго!
Але спадзяюся – змагу я патрапіць
Туды дзе б’ецца сэрца тваё!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию